Ракі

Даўненька выношваў іх у сваім фоціку..

Read the rest of this entry »

Posted in Daily flood. Tags: . 1 Comment »

Блін, падкажыце мне..

..чаму ўсе тыя, хто выкладвае фоткі сваіх машын у інэце, замазваюць на іх нумары? Гэта масавая параноя, ці ёсьць неякія сапраўды важкія аргументы каб гэта варта было рабіць?

Электронныя плацяжы

Прачытаў сёньня навіну пра тое, што “Белпошта” запусціла сервіс па аказаньні некаторых паслуг з аплатаю праз Інтэрнэт. Прымаюцца Масцеркард/маэстро ад “Белгазпрамбанку” і Віза/Маэстро ад Прыёрбанка і МТБ (і магчымаяшчэ якія-небудзь?).

Памойму гэта рэвалюцыя у інтэрнэт-паслухаг для Беларусі, негледзячы на тое, што на захадзе людзі гэтым карыстаюцца не першы дзесятак год.

Проста невялічкае самарі: можна аплаціць камунальныя плацяжы, аформіць падпіску на выданьні, а таксама набыць некаторыя тавары народнага спажываньня.

Read the rest of this entry »

Дык вось жа ён!

Peugeot 206, 2000г, 1.9 дызель, 5-МКПП

Камплектацыя: працуючы кандыцыянер, пярэднія электрашклапад’ёмнікі, абагрэў і электрапрывад люстрэрак, касетная магнітола. У фарах паходу галагенкі, але не ўпэўнены :)

Пра вайну

Карацей, трошку эмосаплей.

Афігенна люблю ўсялякія фільмы пра вайну. Прычым такія, якія не проста пра вайну, а дзе паказваецца яе нейкі сваеасаблівы бок выбару. Ці калі табе пахеру хто выйграе і прайграе, і можна непрадузята сканцэнтравацца на самім устройстве працэсса. Гэтую любоў я знаходжу трошку дзіўнаю… Ваенных у мяне сярод бліжэйшых родзічаў і продкаў ніколі не было (хіба што дваюродны брат салдат-кантрактнік), але пры гэтым мне да ужоса цікавыя ўсялякія ўстаўныя фішкі, ваенныя парадкі, законы і субардынацыя са званьнямі (разам з раздзяленьнем абавязкаў).

Read the rest of this entry »

Пра беларускамоўнасьць

Вы сустрэлі новага чалавека, які размаўляе па беларуску, ці проста заўважылі, што гэта робіць ваш стары сябра. Вы вельмі ўзрадаваныя, што гэтаю марнаю справаю нехта займаецца (ня ў прыклад вам). Вось вам некалькі парад, што не трэба казаць гэтаму чалавеку (памылкі пералічаныя па частаце іх дапушчэньня):

1) Не трэба казаць “Ой, извини что я по-русски. Мне очень нравиться беларусский язык, но все мои знакомые говорят по-русски, поэтому и я тоже в основном руворю по-русски”. Беларускамоўны чалавек, у сваёй асноўнай массе, жыхар той жа краіны што і вы, і выдатна ведае у якім асяродку вы жывеце і чаму вы гутарыце па руску.

2) Калі вы гутарыце ў чаце, не трэба пісаць “ой, извини за русское “и”". Беларускамоўны чалавек не з луны прыляцеў – ён ведае што раскладка ў вас можа стаяць адна, і хутчэй за ўсё яна руская, а літару “и” ён ведае як прачытаць. Пагутарыце лепш пра надвор’е, бо на русскае “и” беларускамоўны чалавек клаў болт.

3) “Ой, ты спрашиваешь по беларусски, и мне постоянно хочеться услышаные слова тоже по белорусски говорить”. Да што вы кажаце?! Беларускамоўны чалавек прайшоў праз куды большае выпрабаваньне: яму прыходзілася адказваць па беларуску, у той час калі вы яму задавалі пытаньне па русску. Хочацца – кажы. Беларускамоўнаму чалавеку пахеру – бо ён ведае што гэта такое.

4) “А дома ты тоже по-белоруски говоришь?”. Гэтае пытаньне па сваёй сьціпласьці набліжаецца да пытаньня “А какая у тебя зарплата?” – чалавек можа 3 дні толькі размаўляе, робіць гэта паступова, а вы яго сваім пытаньнем вымушаеце апраўдвацца і выкручвацца (калі ён не сын Вінцука Вячоркі, што здараецца вельмі рэдка). А рэальна вам пляваць.

“Што ж яму сказаць?” – спытаеце мяне Вы. “Ніхера!” – адкажу вам я. Лепшая падзякая для беларускамоўнага чалавека – стаяць і тупа рабіць выгляд, быццам бы перад вамі нармальны чалавек які размаўляе на звычайнай мове.

Для краснага слаўца можаце самі перайсьці на беларускую мову, і похер што 90% словаў вы будзеце казаць неправільна – беларускамоўны чалавек ніколі не пачне выпраўляць за вамі памылкі і тыкаць вам які вы лашара, бо ён сам яшчэ пару год назад быў такім жа.

Пра малочную вайну

Малочная вайна для большасьці сталовак Мінска так і не скончылася нічым. Там як не было (ў 80% наведваньня) кефіру, так і няма. А маглі б запраста падняць продажы на ўнутраным рынку, вымесціўшы лімонны кампот і персікавы нектар.

З мясам – такая ж херня з “паляўнічымі каўбаскамі” кампактнага памеру. Вельмі часта я б мог браць парачку да піва замест “паласаціка”, але, бляць, іх няма. Таму так ім і трэба.

Клавіатура маёй мары

Толькі што зразумеў якую клаву я хачу… Замест непатрэбных мультымедыя-клавіш там павінныя быць на значнай адлегласьці адна ад адной клавішы пераключэньня раскладак.. Штук 5-7. Кожная біндзіцца на сваю раскладку.

Suzuki Choinori

А вось яшчэ адзін цудоўны на мой погляд мапедзік. Праўда, мілашка?

Suzuki Choinori 2003

Suzuki Choinori 2003

А ці ведаеце вы, што…

..на Нямізе на месцы катка адчынілі картынгавую пляцоўку, дзе за 20 000 брб можна пакатацца 10 хвілін.

Ніхто не хоча?