Пра “Saloon”

Наведаў двеча рэстаран “Saloon”, што знаходзіцца ўжо больш года у падножжы гасцініцы “Юбілейная”.
Плюсы: Інтэрер утульны і ненавязлівы. Быў пакой для некурачых, у якім РЭАЛЬНА не было паху цыгарэтаў. Пасьля 21:00 была жывая музыка – 2 гітры і ударныя, без сьпеваў, “бясплатна” і ненавязліва. У меню ёсьць рулька па 6500 за 100г. Працуе да 0:00 у будні і да 2:00 ў чацвер-суботу. Прычым у будні там даволі свабодна.
Мінусы:Піва “Градское” (вараць на жданах) па 9500. Судак у шпінатным соусе быў смачны, але маленькі для сваіх 30 тысяч. Хлеб заказалі, але пра яго “забыліся”, таму еў усё халоднае, калі яго прынесьлі пасьля таго як я нагадаў.

Самарі: дорага. Але пры гэтым усім – утульна і прыемна. Туды можна паспрабаваць схадзіць пасьля закрыцьця астатніх завядзеньняў у 23:00.
Але калі 23:00 не настала – за куды меньшыя грошы вы наядзіцеся у “Старым Горадзе” і вып’еце 5 бакалаў цёмнага піва, а не 3 светлага у не нашмат меньш утульнай абстаноўцы.

Пра сяброў

Вершык

Маленький мальчик по речке плывёт.
Дед Афанисий достал пулемёт.
Краткая очередь, сдавленый крик.
“Ух ты, Чапаев!” – смеется старик.

прыдумаў Кут.

Пра рэкламу

Натыкнуўся ў адной краме мота-аксесуараў на вось такі “nostalgic magnet” за 2.50еўра:
Ducati 60
Калі гэта сапраўды рэклама мапеда 60-га года, то ўявіце якая пропасьць паміж нашымі і іхнімі сацыяльнымі стэрэатыпамі :)

Пытаньне пра мабілы

Па сваім вопыце ведаю, што набіраць SMSкі і тэксты на лічбавай клавіатуры мабілы – занятак рэдкасьнай адстойнасьці.
Але я нічорта не ведаю пра сэнсарныя і рэальныя qwerty-клавіатуры. Навошта смартфоны, якія маюць сэнсарны экран, да ўсяго яшчэ камплектуюць выдвіжной рэальнай клавіатурай, робячы мабілу даражэйшай, таўсьцейшай і дадаючы парачку патэнцыйных узлоў ненадзейнасьці?
Няўжо віртуальная клавіатру на столькі не зручная, што існуе рэальная неабходнасьць (як мне падаецца, таксама не самай зручнай..) хардварнай?

Прыкаліцеся?

Памятаеце, я пісаў як не выходзячы з дому аформіць падпіску на часопіс?
Дык вось, працуе! Толькі што забраў з паштовай скрыні свежы нумар. Абыйшоўся ён мне як мінімум на 2000р таньней, што ў пераліку на працэнты – 50%. Што дахера, я лічу, асабліва ўлічваючы дастаўку.

Водпуск 2009 (Part 1)

Доўгая дарогаў слаўны горад Хургада ляжаў праз Маскву.

Масква

Дзеці, запомніце: Ніколі не лятайце нікуды праз Маскву, калі гэта можна зрабіць з Мінска (канешне ж, калі вы жывеце ў Беларусі). Розьніца ў 200 (а то і 400) баксаў з ліхвою акупаецца.

Ракі

Даўненька выношваў іх у сваім фоціку..

Read the rest of this entry »

Posted in Daily flood. Tags: . 1 Comment »

Блін, падкажыце мне..

..чаму ўсе тыя, хто выкладвае фоткі сваіх машын у інэце, замазваюць на іх нумары? Гэта масавая параноя, ці ёсьць неякія сапраўды важкія аргументы каб гэта варта было рабіць?

Дык вось жа ён!

Peugeot 206, 2000г, 1.9 дызель, 5-МКПП

Камплектацыя: працуючы кандыцыянер, пярэднія электрашклапад’ёмнікі, абагрэў і электрапрывад люстрэрак, касетная магнітола. У фарах паходу галагенкі, але не ўпэўнены :)

Пра вайну

Карацей, трошку эмосаплей.

Афігенна люблю ўсялякія фільмы пра вайну. Прычым такія, якія не проста пра вайну, а дзе паказваецца яе нейкі сваеасаблівы бок выбару. Ці калі табе пахеру хто выйграе і прайграе, і можна непрадузята сканцэнтравацца на самім устройстве працэсса. Гэтую любоў я знаходжу трошку дзіўнаю… Ваенных у мяне сярод бліжэйшых родзічаў і продкаў ніколі не было (хіба што дваюродны брат салдат-кантрактнік), але пры гэтым мне да ужоса цікавыя ўсялякія ўстаўныя фішкі, ваенныя парадкі, законы і субардынацыя са званьнямі (разам з раздзяленьнем абавязкаў).

Read the rest of this entry »