Уфф.. гатова!
![]() |
| Арабская Рэспубліка Егіпет |
Субота, добрае бязветранае надвор’е. Канешне ж трэба куды-небудзь ехаць!
Доўга разглядалі даведнік-падарожнік “Мінскіе околіцы”, і вырашылі паехаць на возера Вяча (хаця калі б Юля ведала, што гэта возера – то паехалі б мы ў якое-небудзь іншае месца…)
У жыцьці – яны не такія ўжо і мудакі, як гэта падаецца пры чытаньні форумаў. Хаця, як вядома, гэтай катэгорыяй людзей разбаўлена любое шматлютнае кам’юніці.
Першая праблема, зь якой сутыкаецца чалавек, які набыў матацыкл – гэта тое, што трэба ехаць, а ехаць асабліва нікуды не трэба. Тады і пачынаюцца абзвоны сяброў на другіх канцах Мінска на прадмет каму нефіг рабіць каб я да іх з’ездзіў і пасьля назад. А калі і гэта губляе сэнс – ідзеш на форум ці звоніш чуваку, тэлефон каторага ты запісаў калі чакаў у магазіне спраўку з мытні для пастаноўкі матацыкла на ўлік. Вось так арганізуюцца “пакатушкі”.