Кафэ знаходзіцца каля аэрапорту “Мінск-1″ (3 прыпынкі на аўтобусе 100 ад Інстытута Культуры). Вядомае тым, што адчынілася нядаўна, актыўна рэкламавалася, мае кухню-drive і працуе да 2:00.
+ знаходзіцца не ў шабанах, працуе да пазна
+ прымальны цэньнік
+ ёсьць здаравенны целік, які паказвае тэлелахатрон з сіськамі. Грае ненавязлівая музыка (не запомніў што – за тое і дзякуй)
+ Аліварыя “Белае Золата” каштуе 4600 і яго можна заказаць з мёдам, лімонам ці карыцай.
+ клёвыя афіцыянты
Але хопіць пра плюсы:
- няма Бівера. Цёмны “Козел” каштаваў нармальна, але яго не было. Туборг каштаваў нармальна, але яго не было. Была “Дата” і стандартны набор гламурных піў па 11 тысяч
- “Белае золата” з мёдам заказаць не удалося, бо не было мёду.
- інтэр’ерчык просьценькі, найбольш мне нагадвае кафэ “Фрэскі”
- нейкі дзіўны кантынгент, які б я схаваў за паўмглою. Але свяціліся ўсе лямпачкі, ператвараючы кафэ ў школьную сталовую.
- меню блюдаў даволі беднае і простае. Ёсьць сушы, але апроч іх толькі адбіўныя і стэйкі – усяго блюд каля 10-15. Ні рулек, ні гаршочкаў, ні ціпа таго.
- тэрмінал для аплаты карткамі ў іх ёсьць, але не працуе ўжо 3-ці дзень.
- і самае галоўнае: адна маленькая зала, у якой хоць тапор вешай. Горш толькі ў “Дражжах Юнайтэд”.
І так, перад намі недарагое сярэдняе завядзеньне, якое выдатнае толькі тым, што мае адэкватны расклад працы і drive-абслугоўваньне (можна заеахаць за сушы). Паўторна схадзіць можна, але толькі з-за таго, што блізка ад дому ці калі ў лепшых месцах не будзе месцаў.