На прылаўкаў мінскіх гіпермаркетаў зьявіўся новы прадукт “Закуска к піву” ад карпарацыі “Аршанскі мясакансервавы камбінат” коштам 7 тысяч з нечым.
Пагадзіцеся, прайсьці міма было складана. І не гледзячы на тое, што склад нічым асаблівым не адрозьніваўся, было прынятае волевае рашэньне пакаштаваць.
“Перед употребленіем охладіть”, казала нам упакоўка. На выгляд гэта была звычайная тушонка…
І на смак – таксама :)
А ці ведаеце вы, што 3-хгадзінныя пошукі так і не паказалі мне сервіс, куды б без ебалава можна было б заліць mp3-ку, а пасьля запосьціць яе на блог у выглядзе flash-плэера (ну, вось як гэта выдатна рэалізавана для відэа на youtube.com)
Вось і дайшлі ў мяне рукі нарэшце праслухаць арыгінал адной сусьветна вядомай песенькі.
Андрэй Мельнікаў – Тупік
Дагэтуль гэты гіт я чуў у ўсесаюзна вядомага выканаўца песень “чувака со второй общаги”, які збіраў стадыёны ля ганку гэтага інтэрнату па вечарах, пасьля працы ў будатрадзе.
Карацей, папраўкі ў тэкст я ўнясу, а музыку пакіну “сваю” :)
Выраз “адвакат д’ябла” (адвокат дьявола рус.) абазначае не чалавека, які абараняе перад усімі заведамага гандона (так жа лічыць большасьць?), а чалавека, які шукае недахопы ў іншых і негатыў ва ўсім, нават добрым. Чэсна.
Прачытаў сёньня навіну пра тое, што “Белпошта” запусціла сервіс па аказаньні некаторых паслуг з аплатаю праз Інтэрнэт. Прымаюцца Масцеркард/маэстро ад “Белгазпрамбанку” і Віза/Маэстро ад Прыёрбанка і МТБ (і магчымаяшчэ якія-небудзь?).
Памойму гэта рэвалюцыя у інтэрнэт-паслухаг для Беларусі, негледзячы на тое, што на захадзе людзі гэтым карыстаюцца не першы дзесятак год.
Проста невялічкае самарі: можна аплаціць камунальныя плацяжы, аформіць падпіску на выданьні, а таксама набыць некаторыя тавары народнага спажываньня.
..на Нямізе на месцы катка адчынілі картынгавую пляцоўку, дзе за 20 000 брб можна пакатацца 10 хвілін.
Ніхто не хоча?
у тэлефоннай разетцы пастаяннае напружаньне – 52.7 вольты
Вось такое піва я адкрыў (і, дарэчы, адкаркаваў) для сябе сёньня:
Не можа не радаваць той факт, што каштуе яно 1200 з нечым і мае 3.7 градусы (чым выгадна адрозьніваецца ад іншых беларускіх піў піваў)
Усё псуе толькі той нехначны факт, што на смак яно ніякае :( Смачней за безалкагольнае, канешне ж, і ніякіх непрыемных прысмакаў няма. Відаць, проста зашмат вады.