60.by: Як не забіць матацыкліста.

Другі пост з маёй скандальнай серыі публікацый пра матацыклы на патратале 60.by

Как не убить мотоциклиста?

60.by: Што рабіць?

Вырашыў напісаць пару артыкулаў для партала 60.by.
Першы з іх прысьвечаны цывілізаваным спосабам павышэньня бясьпекі і зніжэньня аварыйнасьці сярод матацыклістаў.

Нарушители на двух колёсах. Что с ними делать?

 

Пасьляслоўе

Усё, што я напісаў у мінулым пасьце — херня сабач’я. Усё куды больш сур’ёзней.

Гэта хер праебі што. Такога ніхто не чакаў, і гэтаму няма рацыянальнага тлумачэньня.

Гэта ўсё ў галаве не змяшчаецца. У 2006 годзе змяшчалася. А цяпер — не.

Выбары-2010

Завяршыліся выбары, ў якіх Аляксандр Рыгоравіч запраста мог перамагчы ва ўмовах стырыльнай чысьцілі выбарчага працэссу, пасьля чаго узяць абяцаныя 3 мільярды еўра і пайсьці адзначаць перамогу ў кабак за бакалам цёмнага Бівера. Але ён не шукае лёгкіх шляхоў, а таму выдаткаваў яшчэ пару мільёнаў баксаў на тое, каб пасьля перажываць за прызнаньне выбараў у Еўропе.

Пералічваць усе парушэньня няма сэнсу  — яны і так вядомыя. Але вось тое, без чаго можна было прыспакойна абысьціся, але што было здзейснена і выкліча шмат пытаньняў у міжнароднай супольнасьці (а я спадзяюся на гэта). Гэта і перакрыты інэт, і незразумелыя затрыманьні абсалютна не небяспячных людзей з выбарчых штабоў кандыдатаў за дзень да выбараў, і разбітыя галовы мітынгуючых, і затрыманыя кандыдаты. Тут я губляюся ў здагадках…  Беларусі сталі больш не патрэбныя грошы? Ці то спецслужбы сьвядома пайшлі на сабатаж прызнаьня выбараў? Ці то  яны ТАК баяліся мітынгу, што ацанілі яго даражэй 3-х мільядаў еўра?

Апазіцыі агульны нізачот за немагчымасьць дамовіцца. Агітацыя магла таксама прайсьці лепш і пустыя стэнды для агіт-прадукцыі напрацягу паловы кампаніі яскравы таму прыклад.
Але дзеяньні на плошчы — гэта люты піздзец. Тым, хто ў будучым захоча арганізаваць плошчу, даю наступную параду: купіце 138 камплектаў гукаўзмацняльнай апаратуры і прадумайце 284 шляхі яе дастаўкі і разгортваньня, з разлікам на тое, што 135 камплектаў па дарозе затрымаюць і адбяруць. Купіце нармальныя грамафоны і рацыі. А калі ў мікрафон на ўсю плошчу скажуць: “Кандыдаты, падыйдзіце да мікрафона!” ці “Пачакаем, пакуль кандыдаты будуць раіцца” — гэта сігнал да таго, што пара ісьці дадом.

Я не ішоў на плошчу браць нешта штурмам ці біцца з міліцыяй. Я туды пайшоў пастаяць, проста для колькасьці. Проста каб яны там ведалі, што пара адмяніць драконаўскія мыты на мотатэхніку і хоць трошку паважаць законы, у тым ліку і непрыемныя. І прыкладна за тым жа прыйшлі іншыя. А пабачыўшы міліцыю ўсе панічна пачалі незразумелы рух.

А трэба не панічна разбягацца, а даваць адпор. Даваць піздзюлей. І гэта і ёсьць адзіна-правільны план дзеньняў пасьля інгнараваньня мірна агучаных патрабаваньняў. І вось тут у нашай апазіцыі праблема з рэсурсамі, бо асноўны іх электарат — думаючыя людзі з высокімі маральнымі прынцыпамі, каторыя маючы бутэльку з бензінам у руцэ хутчэй абальюць бензінам сябе, чым кінуць ёй у іншага.

Аранжавая рэвалюцыя, якую вы захочаце мне прадставіць як контр-аргумент, пракаціла яшчэ і таму, што там людзі не выходзілі на працу, паралізуючы працу прадпрыемстваў, і гэта таксама вельмі дзейсны адпор.

Але на колькі апазіцыя здольная прыягнуць да сябе такі электарат, які быў бы гатовы на забастоўкі ці на фізічны супраціў (як крайнюю меру)? Наколькі ўвогуле для такіх дзеньняў патрэбая апазіцыя? Памойму, для гэтага куды больш трэба ўмовы, выкананьня якіх улада пакуль пасьпяхова пазьбягае. А калі такія ўмовы настануць, то наўрадці я захачу апынуцца на такім мерапрыемстве…

Ну а дзеячам апазіцыі ад сябе раю зправіцца з праблемамі, якія для іх канешне ж арганізуюць, а пасьля не зьнікаць з палітычнага поля, як гэта бывала дагэтуль.

Поствыбарчы пост.

Праграма ідэальнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя грамадзяне! Вашай увазе прадстаўляецца ідэальная праграма для ідэальнага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Калі вы зьбіраецеся ў бліжэйшы час балатавацца ў прэзідэнты, вам прапануецца карыстацца гэтай праграмай як базісам для сваёй перадвыбарчай праграмы. У адрозьненьні ад праграм іншых кандыдатаў, гэтая праграма лёгка рэалізуецца і з’яўляецца зразумелай і блізкай усім выбаршыкам.

Базавы прынцып гэтай праграмы – “Жыцьцё ў Беларусі павіннае быць зручным”.

Вось асноўныя пункты, якія кандыдат абяцае пачаць рэалізоўваць з першых дзён свайго прзідэнцтва:

  1. Набыты праз Інтэрнэт ў любой краіне любы дазволены да ўвозу тавар з любой дастаўкай (нават праз UPS ці DHL) павінны даходзіць растаможаным да дзьвярэй дому/кватэры пакупніка ў максімальна хуткі тэрмін. Увесьці пакараньне ў выглядзе расстрэлу за вызаў пакупніка ў аэрапорт ці іншы пункт мытнага афармленьня. Мытны плацёж уключацца ў кошт дастаўкі ці плоціцца пасьля дастаўкі праз інтэрнэт і на пошце/ў банку.
  2. Растаможка на тавары, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, не павінная перавышаць 10% ад кошту тавара. Памер растаможкі не можа адрознівацца для фізічных і юрыдычных асобаў ні для якіх катэгорый тавараў. Першым указам на пасту прэзідэнта – знізіжэньне растаможкі для мотатэхнікі. Памер растаможкі можна будзе загадзя даведацца са 100% дакладнасьцю – на столькі проста і празрыста яна будзе разлічвацца.
  3. Адмяніць інстытут прапіскі і адвязаць паліклінікі, ДАІ, пашпартныя сталы, ваенкаматы і інш. ад месца прапіскі. Чалавек можа звяртацца ў тую паліклініку, ДАІ, пашпартны стол і г.д., у якую ён лічыць патрэбным. Працаваць і жыць можа таксама дзе хоча, проста зайшоўшы перад гэтым з пашпартам у бліжэйшы пункт рэгістраці пры МУС і без чаргі паведаміць сваёй месца прыбываньня. А найлепш – прадумаць ажыцяўленьне гэтай працэдуры па пошце і праз Інтэрнэт.
  4. Абавязаць напрацягу году ўсе сталовыя, МакДональдсы, СТО пачаць прымаць да аплаты банкаўскія карты, а экзамецыйныя адзелы ДАІ, мытні, станцыі тэхагляду, пашпартныя сталы і іншыя установы, дзе прымаецца аплата за аказаныя паслугі, ажыцяўляць прыём аплаты наяўнымі ці карткай на месцы, а не адпраўляць кліентаў у аддзяленьні банкаў.
  5. Дабіцца спрошчанай працэдуры атрыманьня візы у краіны Шэнгенскай дамовы без даведак і паручыцеляў. Вярнуць магчымасьць атрымаць любую візу ў ЗША ў Беларусь.
  6. Адмяніць у Беларусі абавязковасьць прымяненьня адзінай тарыфнай сетку для аплаты працы і ўсталяваць велічыню мінімальнага заробку. Памер заробку – рэзультат дамовы паміж супрацоўнікам і працадаўцам.
  7. Адмяніць чаргу на ільготае і бясплатнае атрыманьне кватэр і ўчасткаў. Участкі й кватэры павінныя зварочвацца адкрыта і выключна на рынкавых умовах.
  8. Дазволіць прыватным медыцынскім цэнтрам выдаваць бальнічныя лісты.
  9. Паскорыць увядзеньне электроннай сістэмы гісторый хваробаў пацыентаў паліклінік замест рэгістратур з бабкамі і папяровымі карткамі.
  10. Прыёмную кампанію ў ВНУ праводзіць па прыкладзе Украіны: абітурыент на ўсебеларускім сайце ўводзіць сваё імя і нумар пашпарту і таксама спіс з 5-ці запісаў “ВНУ+Факультэт”, у якіх ён быў бы згодны навучацца (рэзультаты яго тэстаў аўтаматам вядомыя сістэме). Па сканчэньні прыёмнай кампаніі абітурыенту паведамляецца куды ён паступіў ці не паступіў. Зэканомленыя на працы прыёмных камісій грошы ідуць на ажыцяўленьне пунктаў 12 і 13.
  11. Забараніць зачыняць і трымаць зачыненымі касы, калі ў астатніх касах гандлёвай установы сабраліся чэргі болей за 3  чалавекі ў кожнай. Пакараньне – штраф у адну базавую, за паўторнае – канешне ж 10 удараў плецюцю па задніцы таму, хто адказвае за арганізацыю працы касаў.
  12. Новыя шматпавярховыя дамы, якія будуць здавацца пасьля 3-х месяцаў пасьля дня інагурацыі новага прэзідэнта,  павінныя быць абсталяваныя лёгкадаступнымі (не больш 7 хвілін пешай хацьбы і не далей 300м ад пад’еду) месцамі для паркоўкі аўтатранспарту ў колькасьці не меньш чым 1.2*n, а ў ідэале 2.2*n, дзе n – колькасьць кватэр у доме. Кожная такая паркоўка павінна мець стаянку для веласіпедаў і скуцераў і пункт іх пракату. Забясьпечыць будоўлю парковак  у раней набудаваных дварах без парковак. Забараніць увод у эксплуатацыю офісных цэнтраў, з колькасьцю парковачных месцаў меньшай за патрэбы супрацоўнікаў і кліентаў. Любая установа любой формы ўласнасьці, да якой могуць прыйсьці наведвальнікі ці кліенты, абавязана забясьпечыць апошніх патрэбнай колькасьцю зручных велапарковак.
  13. Тратуары выкладваць не толькі правільнай геаметрычнай формы, а яшчэ і там, дзе людзі вытапталі трапінкі. Пешаходныя пераходы рабіць там, дзе людзі рэальна ходзяць, а не за 300 метраў ад гэтага месца.
  14. Ва ўсіх будынках і месцах грамадскага карыстаньня павінныя быць адчыненыя ўсе дзьверы, спраектаваныя для ўваходу наведвальнікаў. Увесьці пакараньне ў выглядзе растрэлу для тых, хто з чатырох дзьвярэй адчыняе толькі дзьве “змейкай”.
  15. Для паслуг “Інтэрнэт-банкінг” для усіх банкаў Рэспублікі Беларусь для доступу да аперацый са сваімі грашыма павінны быць дастатковымі браўзер,  лагін і пароль. Флэшкі і файлы з ключамі, спецыяльны софт і спецыфічныя меры абароны прадастаўляць толькі тым, хто ў заяве на аказаньне паслуг адзначыў птушачкай пункт “я – параноік”.
  16. Стварыць каміссію, якая забяспечыць у самы бліжэйшы час сервісы GoogleMaps, Yandex-карты (і іншыя папулярныя сервісы навігацыі) поўнай усеаб’емлючай інфармацыйнай падтрымкай, патрэбнай для максімальнага  выкарыстаньня магутнасьцяў гэтых сервісаў у адносінах да тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
  17. Правесьці перамовы з PayPal і прыняць усе магчымыя намаганьні для таго, каб гэты сервіс паўнавартасна запрацаваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
  18. Стварыць каміссію, якая будзе сачыць за ходам навукова-тэхнічнага прагрэссу, выдвігаць новыя ініцыятывы і прапановы ў сферы паляпшэньня зручнасьці і якасьці пражываньня грамадзянаў і ўсебакова спрыяць рэалізацыі гэтых дасягненьняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дзякую за ўвагу!

Прымітыўныя разважані пра зборку аўто.

Тут чувакі давеча разшарылі навіну, што зборка Самандаў у Беларусі не спыняецца. Вось вам трошачку інфы, якую мне ўдалося назьбіраць у сваёй дурной башцы на сёнешні момант па гэтай тэме.

Пра 3D кіно.

Тут давеча разшарылі лінко на артыкул Сярогі Лук’яненка, які гаворыць пра бліжэйшыя перспектывы развіцьця кінематографа ў святле нядаўняга фурору трохмерных прэм’ер.

Самарі там прыкладна такое: 2-хмернае кіно будзе паміраць, яка калісьці памерла нямое кіно ці чорнабелае і абмяжуецца толькі рамкамі фестывальных гурманаў. Але сапраўдныя 3D фільмы мы пабачым толькі праз 2-3 гады, калі ўсё ўстаканіцца і ўсе нацешацца прыгожанькімі фенціклюшкамі, якія лятаюць перад носам і змогуць глядзець далей гэтага носу.

Асабліва хачу падкрэсьліць наступны абзац, тамушто ён зняў яго у мяне з языка: “Нет, я вовсе не ретроград. Мне нравится объемное кино. И я прекрасно понимаю, что появление звука и цвета тоже вызывало стон и плач о конце кинематографа – а он как-то выжил, окреп и похорошел. И объемное кино (по-настоящему объемное, а не нынешняя имитация, где, несмотря на весь «объем», сфокусировано лишь то изображение, которого хочет режиссер, и где за спину героя не заглянуть, сколько голову ни верти) − дело хорошее и нужное.”

У наступны раз, калі вам давядзецца быць на прэм’еры 3D, зьвярніце каліласка увагу на “элітны замылены бэкграунд ©” у фільме, які здымалі на трохмерную камеру (як напрыклад “Аватар”). А паршывей за ўсё глядзіцца “адаптацыя” – гэта калі нейкі мульцік згенерылі на кампе у 2D (прычым не забыўшыя на замылены бэкграунд), а пасьля расслаілі яго ў Фотошопе на “3D” (як “Алісу”). Ці вось цяпер цэлая студыя кадр за кадрам перамалёўвае зьнятыя пару год назад “Звёздные войны”. А вось ужо праз тыдзнь-два у нашым любімым Кіеве новая прэм’ера расійскага мульціка – “Звёздные собакі Белка і Стрелка”, у якой нават па трэйлеру відаць, што 3D там дамаляванае на каленке за вечар і не глядзець гэта варта ўжо толькі для таго, каб не зарабіць касыя вочы.

Я проста хацеў бы, каб вы хоць на хвілінку паглядзелі Аватар праз прызму гісторыі з “Прібытіем поезда”. Ці яшчэ лепш: праз прызму фанцікаў ад жуйкі “Donald’s”, з-за якіх мы у дзяцінстве і куплялі саму жуйку (і якую часам нават наўпрост выкідвалі, дастаўшы укладыш з “мульцікам”). Цяпер жа мы Dirol жуем.

Пра дэмаграфічную сітуацыю

Прачытаў тут давеча пару артыкулаў на тут.бай пра нараджальнасьць. Што сярод беларускіх семей зь дзецьмі больш за 60% – гэта сем’і з адным дзіцём і ціпа: “ай-яй-яй”. Ну і на форуме як заўжды пачалося: дапамогу па уходу даюць смешную, на працы не плоцяць, усім пофіг і вакол адныя п***расы. З дастойнага толькі аднаго ўдзельніка змагу зазначыць. Ён расказаў як у адной клініцы ў Расіі апытвалі жанчын, якія прыйшлі рабіць аборт пытаньнем “Чаму?”. Усе адказвалі з большага: “Няма грошай яго выхоўваць”. Тады тым, хто так адказаў, за кошт нейкага бізнэсмена-альтруіста прапаноўвалі бабла за тое, каб адмовілася ад аборту. І па яго словах – толькі 2% тых жанчын скарысталася такою магчымасьцю. Памойму, гэтая гісторыя лепш за іншыя тлумачыць, што справа та не ў грашах і што палітыка падтрымкі нараджэньня шляхам павышэньня памеру грашовай дапамогі на утрыманьне дзіця па дэфолту арочаная на правал. А што ж рабіць, а?

Read the rest of this entry »

Філасофскае…

Скажце, клёва я прыдумаў?

Бери и копай внутрь себя, пока твоя лопата не уткнётся в крышку гроба. Под ней ты и надёшь Бога.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.