Як Varjat дамой дабіраўся

Пачыналася ўсё проста. Учора Юля сказала, што яна завяла тачку, даехала да Чэрвеньскага, машына пачала фыркаць, і ад граху падалей яна вярнулася і пакінула машыну дома. На бартом было -17°C.

Ігар прачнуўся позна.  Ад пазаўчорашняй хакейнай трэніроўкі цела усё яшчэ лянілася шавяліцца. Gismeteo на тэлевізары бодра адрапартаваў 14°С марозу на сёньня.

— Ну чо, лепш чым учора. О, Юля і машыну дома пакінула. Чо машыне мёрзнуць, скатаюся.

Аўтамабіль стаяў на дзіва чысты, нават не прыйшлося старанна абмятаць снег і чакаць пакуль праз шкло стане нешта відаць. Завялася машына па летняму — з паўабарота. І роўненька забурчала. Сядай і едзь. Але на ўсялякі выпадак пачакаем пару хвілін… усё ок. Паехалі!

Камвольны, Сонечная, Сямёнава… Трэба ехаць па другім кальцы: там, калі што, увесь горад не паралізуеш, калі у крайняй правай заглохнеш-ш-ш-ш, дыр-дыр. Стаім. Крута.

Пятнаццаць хвілін кручэньня старцерам далі плён. Машына доўга не хацела працаваць даўжэй 2-х секунд, але нарэшце завялася і паехала. Аж да самай працы без усялякіх нараканьняў.

— Ну ноччу было халадней. Цяпер я салон нагрэў. Вечарам гэтага гемарою не будзе. — падумаў Ігар.

Дзень прайшоў надзіва прадуктыўна і незаўважна, што не дзіўна — гэта ж пятніца! Трэба валіць.

Машына завялася імгенна. Гэецца зімой яна доўга, праўда. Але Ігар нікуды не спяшаўся.

На дарозе было спакойна. Машына ехала абсалютна без усялякіх праблем. Ігар на ўсялякі выпадак трымаўся правей, але неабходнасьці ў гэтым не было. Аж да самага маста на Жукава праз Чыгучную. Адразу пасьля пачатку пад’ёму машына пачала чыхаць і раптам стала. Як і раніцой.

— Ну нічога, — падумаў Ігар — Раніцою гэта заняло 15 хвілін. Відаць проста пракачаць херовы кавалак саляры трэба, і ўсё наладзіцца.

Але хвіліны йшлі, акамулятар бодра круціў, а машына не хацела працаваць даўжэй адной секунды.

— Можна ж пракачаць рукой! — успомніў Ігар, і адчыніў капот. Там сапраўды аказалася магчымым далезці да паліўнага фільтра і да кнопкі, якой можна накачаць у фільтр саляркі. Націснуўшы на кнопку з некалькі дзесяткаў разоў і здзівіўшыся, што націскаецца яна надзіва лёгка, Ігар сеў у машыну.

Усіх яго стараньняў хапіла на 3 секунды працы рухавіка. А акамулятар стаў ужо не такі вясёлы, як быў упачатку.

Нічога не паробіш: трэба клікаць эвакуатар. Хто ў нас там? Таксі 135?

— Колькі!? Ну добра.. Праз колькі!? За 40 хвілін я яе сам дадом прыталкаю. А хутчэй нельга? Блін, да мне Маціза з тросам хопіць, не трэба мне эвакуатар. Не, дзякуй. Я каму-небудзь яшчэ пазваню.

І тут жа Ігар пабачыў, як насустрач яму з уключанай аварйкай задам(!) едзе легкавушка. З яе з пасажырскага сядзеньня выйшаў пацанчык, і накіраваўся да мяне:

— Што здарарылася?

— Ды вось, дызель. Заглох і не хаводзіцца.

— Давай я.

— Чувак, без шансаў. І акамулятар амаль сеў.

— Ну адчыні капот…

5 хвілін праляцелі як секунда, але з рашэньняў было  толькі купіць 2 літры бензіна і заліць у бак…

— Мужыкі.. а давайце вы мяне падцягніце да бліжэйшага двара, а я вам бабла дам.

— А ў нас троса няма. А ў цябе ёсьць?

— Няма. Блізка запраўка, купіце трос. Я вярну бабло.

— Няма ў нас грошай. Толькі пара тысяч.

— Паехалі я з вамі. Машыну тут на аварыйке кіну.

— Ну паехалі.. але ў нас на заднім сядзеньне пярэдяя рэйка і дзяўчына.. Як-небудзь спрабуй.

“Мнда… Сапраўды рэйка. Сапраўды дзяўчына.” Яна сядзела па цэнтру, упёршыся тварам у паджатыя калені. А Ігар сеў на нейкую прыпаднятую сталёвую жэрдачку. Трымацца прыйшлося патыліцай за паталок.

Трос знайшоўся на прылаўку не адразу, але ён быў. 60 з нечым тысяч. Паехалі назад… У Ігара ў аўташколе выкладчык пасцябаўся, калі яго спыталі, ці будзе прадугледжаны праграмай занятак па буксіроўцы. Зараз праверым, ці трэба там чаму вучыцца.

Дзьва кручкі прычэпленыя, тачка тронулася толькі з трэцяга разу і панесла Ігара наперад. Я Ігар ведай сабе сядзіць і прытарможвае, здзіўляючыся нейкім зусім непаслухмяным тармазам. “Відаць, без гібраўзмацняльніка гэта не тармазы, а лішняя педаль у падлозе”.

І вось ён, першы паварот… Без прыгод.. Вось ён, апошні заезд у двор.. Бах! Трос парваны…

…А з машыны выбягае чувак, хапае за абрывак тросу, пачынае яго цягнуць. І надзіва, у яго ўсё атрымліваецца, у той момант як Ігар атрымлівае новы экспіріенс — падруліваючы на бягу аўтамабіль з непрацуючым гідраўзмацняльнікам. “Прыпаркавацца” атрымалася няблага.

— Колькі з мяне.

— Ну колькі сумленьня.

— Ну ў кашальку вось столькі сумленьня, — працягнуў Ігар трошку меньш за эвакуатарныя паслугі — больш сумленьня ў банкамаце.

— Ок, нармальна. — сказаў чувак і пасьпяшаўся схавацца ў машыне.

А Ігар, выклаўшы пад лабавуху нумар тэлефона, паплёўся сабе на аўтобусны прыпынак. Да свайго аўтамабіля яму падыходзіць бліжэйшы тыдзень сэнсу няма, а дома чакае вячэра і брудныя ад пярэдняй балкі джынсы.

Чувакі, стаўце на дызеля вэбасту! Ці купляце бензін — сёньня понту з дызеля ніякага.

Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.