Yamaha XTW250

Набыўшы больш за год таму нармальны моцык, на каторым не сорамна выехаць у дальняк і выйсьці на абгон, я пачаў разумець, чаго мне не хапае. А не хапае мне магчымасьці ездзіць на разбітых дарогах, лесе ці гравійках, іба самы паршывы 20-цігадовы матацыкл “Мінск” з гэтай задачай спраўляецца куды лепш, чым 72-хсільны Kawasaki ER-6f на шырокіх асфальтавых колах.

Але пачаць марыць пра тупа “эндуро” — банальна. Гэта не самыя зручныя і універсальныя апараты. І больш таго, яны не цікавыя…

А таму вось вам чарговая падборка прыкольных утылітарных матацыклаў, задача каторых падобная да задачы скуцера — завезці задніцу гаспадара з пункту А ў пункт Б, негледзячы на тое, што ў пункт Б дарогі ніхто не пракладваў. Асблівасьць прыведзеных матацыклаў – яны дзіка мне падабаюцца сваімі ідэальнымі суадносінамі лёгкасьці, прастаты, функцыянальнасьці і прыгажосьці.

Suzuki VanVan

Здавалася б, што ў ім такога? А не ведаю. Гэта з любоўю зроблены матацыкл для язды.

А вось старэйшы брат ужо вядомага вам па ранейшых публікацыях Honda Ruckus:

Honda Big Ruckus

Праўда, клёвы? Падобны на нешта сярэдняе паміж танкам і трансформерам.

Але ён  толькі разміначка перад канцэптам, які нядаўна паказала Yamaha, і дзеля захапленьня каторым я і пішу гэты нецікавы для вас пост:

Yamaha XTW250 Ryoku

Клас!

А ў рэпартажы з выставы пра гэты моцык расказалі ўвогуле ашамляючыя рэчы: у прыпаркаваным выглядзе матацыкл можа выкарыстоўвацца як электрычны генератар на 100V, а на багажніку  гэта не насос, а ручка рыдлёўкі: ніжняя ахова рухавіка лёгка здымаецца, прыкручваецца да ручкі і можна выкапваць засеўшы матацыкл.

One Response to “Yamaha XTW250”

  1. KolA Says:

    Клёвы агляд, рэспект! :)


Пакiнуць каментарый

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out / Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out / Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out / Change )

Connecting to %s

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.