Указ

Уладальнікам інтэрнэт-крам, рэкламных парталаў і інтэрнэт-вітрын крамаў, якія размяшчаюць інфармацыю аб коштах сваіх тавараў на старонках толькі у выглядзе файла, які трэба скачаць і адчыніць трэцяй праграмай, прысудзіць пакупку на імя юрыдычнай асобы поўнага пакета Microsoft Office з неабходнасьцю купляць новыя версіі напрацягу бліжэйшых 10 год.

Указ

10 прысяданьняў на адной назе стоячы па калена ў возеры Вяча з выкладкай роліка на Ютуб прысудзіць адміністратару крамы, які пры наяўнасьці непрацуючых касс у сваёй змене дапусьціў  у кожнай з працуючых касс (за выключэньнем экспрэс-касы) чаргі з больш чым 4-ох чалавек.

Follow

Get every new post delivered to your Inbox.