Пра “Saloon”

Наведаў двеча рэстаран “Saloon”, што знаходзіцца ўжо больш года у падножжы гасцініцы “Юбілейная”.
Плюсы: Інтэрер утульны і ненавязлівы. Быў пакой для некурачых, у якім РЭАЛЬНА не было паху цыгарэтаў. Пасьля 21:00 была жывая музыка – 2 гітры і ударныя, без сьпеваў, “бясплатна” і ненавязліва. У меню ёсьць рулька па 6500 за 100г. Працуе да 0:00 у будні і да 2:00 ў чацвер-суботу. Прычым у будні там даволі свабодна.
Мінусы:Піва “Градское” (вараць на жданах) па 9500. Судак у шпінатным соусе быў смачны, але маленькі для сваіх 30 тысяч. Хлеб заказалі, але пра яго “забыліся”, таму еў усё халоднае, калі яго прынесьлі пасьля таго як я нагадаў.

Самарі: дорага. Але пры гэтым усім – утульна і прыемна. Туды можна паспрабаваць схадзіць пасьля закрыцьця астатніх завядзеньняў у 23:00.
Але калі 23:00 не настала – за куды меньшыя грошы вы наядзіцеся у “Старым Горадзе” і вып’еце 5 бакалаў цёмнага піва, а не 3 светлага у не нашмат меньш утульнай абстаноўцы.

Пра сяброў

Вершык

Маленький мальчик по речке плывёт.
Дед Афанисий достал пулемёт.
Краткая очередь, сдавленый крик.
“Ух ты, Чапаев!” – смеется старик.

прыдумаў Кут.

Пра дэмаграфічную сітуацыю

Прачытаў тут давеча пару артыкулаў на тут.бай пра нараджальнасьць. Што сярод беларускіх семей зь дзецьмі больш за 60% – гэта сем’і з адным дзіцём і ціпа: “ай-яй-яй”. Ну і на форуме як заўжды пачалося: дапамогу па уходу даюць смешную, на працы не плоцяць, усім пофіг і вакол адныя п***расы. З дастойнага толькі аднаго ўдзельніка змагу зазначыць. Ён расказаў як у адной клініцы ў Расіі апытвалі жанчын, якія прыйшлі рабіць аборт пытаньнем “Чаму?”. Усе адказвалі з большага: “Няма грошай яго выхоўваць”. Тады тым, хто так адказаў, за кошт нейкага бізнэсмена-альтруіста прапаноўвалі бабла за тое, каб адмовілася ад аборту. І па яго словах – толькі 2% тых жанчын скарысталася такою магчымасьцю. Памойму, гэтая гісторыя лепш за іншыя тлумачыць, што справа та не ў грашах і што палітыка падтрымкі нараджэньня шляхам павышэньня памеру грашовай дапамогі на утрыманьне дзіця па дэфолту арочаная на правал. А што ж рабіць, а?

Read the rest of this entry »

Anti-піва

Стартап: Рамка для рэгістрацыйнага нумару

Большасьць людзей ездзіць на машынах – і не паліцца ваще. У той жа час у кожнага зь іх на машыне з пераду і з заду ёсьць рэгістрацыйны нумар. А гэты нумар мацуецца ў пластыкавай рамцы. Па першае, гэта прыгажэй, а па дургое – без гэтай рамкі прыйдзецца свярліць дзіркі ў самім нумары, за што вам могуць даць піздзюлей на тэхаглядзе. Камплект такіх рамак каштуе 5000 у любым гіпермаркеце, альбо яго вам дадуць на СТО, дзе вы адрамантаваліся, проста таму што на гэтай рамцы будзе рэклама і тэлефон самога СТО. Усё на столькі банальна і проста, што здавался б – што тут ўвогуле расказваць?

Read the rest of this entry »

Пра рэкламу

Натыкнуўся ў адной краме мота-аксесуараў на вось такі “nostalgic magnet” за 2.50еўра:
Ducati 60
Калі гэта сапраўды рэклама мапеда 60-га года, то ўявіце якая пропасьць паміж нашымі і іхнімі сацыяльнымі стэрэатыпамі :)

Пытаньне пра мабілы

Па сваім вопыце ведаю, што набіраць SMSкі і тэксты на лічбавай клавіатуры мабілы – занятак рэдкасьнай адстойнасьці.
Але я нічорта не ведаю пра сэнсарныя і рэальныя qwerty-клавіатуры. Навошта смартфоны, якія маюць сэнсарны экран, да ўсяго яшчэ камплектуюць выдвіжной рэальнай клавіатурай, робячы мабілу даражэйшай, таўсьцейшай і дадаючы парачку патэнцыйных узлоў ненадзейнасьці?
Няўжо віртуальная клавіатру на столькі не зручная, што існуе рэальная неабходнасьць (як мне падаецца, таксама не самай зручнай..) хардварнай?