Субота, добрае бязветранае надвор’е. Канешне ж трэба куды-небудзь ехаць!
Доўга разглядалі даведнік-падарожнік “Мінскіе околіцы”, і вырашылі паехаць на возера Вяча (хаця калі б Юля ведала, што гэта возера – то паехалі б мы ў якое-небудзь іншае месца…)
І так, праз Навінкі выехалі на трассу на Мядзель, і паехалі… лясы, палі, лугі, вёскі, пах навоза… Вяча даўно пара была быць, а яе ўсё няма. А спытаць асабліва няма каго.
І тут на радасьць нам на дарозе з’явіўся знак 6.15 з подпісам “Філіял тра-та-та музея тра-та-та Я.Купалы”. “Ну.. Філіял – дык філіял” – падумалі мы і павярнулі ў бок нейкай дзіўнай вёскі. Вёску так і праехалі, не пабачыўшы ніводнага ўказальніка, затое далей сустрэлі з’езд у лес з шыльдаю “Сядзіба Ядзьвігіна Ш”. З’ехалі, і пабачылі вось што:
Самой сядзібы мы там чамусьці не знайшлі. Хаця, і па мануалу там ад яе павінна была заставацца толькі каменная агароджа і рэшткі саду. Затое пабачылі вось такое:
Не ведаю што гэта, але прыкладна такім я сабе ўяўляю дзот. Ды і наўрадці будучыя паэты жывуць вось у такім вось… (Самыя ўважлівыя знойдуць на фотцы Юлю).
Не вельмі расстроіўшыся, мы паехалі назад. А дома высьветлілася, што прахелі мы у 2 разы больш, чым трэба было ехаць да паварота на Вячу :)
P.S. Ну і наканец вось вам яшчэ 2 фоткі горада Мінска:

Адзіны ў Беларусі знак "Движение мотоциклов запрещено". Не думаў што такое магчыма. Нейкая маленечкая запраўка на Някрасава, недалёка ад Прэстана.






June 22, 2009 at 9:54 am
Чувак, Вяча – это 7км от Боровлян. Чо ты в Новинки поперся? В след раз соберетесь – звони, расскажу как по-простому доехать.
June 22, 2009 at 9:58 am
Усё правільна, гэта быў дзот. Паэты ў іх не жывуць, а калі і жывуць, то да першага Матросава :)
А педафілічная кампазіцыя, дарэчы, каля бібліятэкі.
Ну і дзякуй канешне ж :)