Пра байкераў

У жыцьці – яны не такія ўжо і мудакі, як гэта падаецца пры чытаньні форумаў. Хаця, як вядома, гэтай катэгорыяй людзей разбаўлена любое шматлютнае кам’юніці.

Першая праблема, зь якой сутыкаецца чалавек, які набыў матацыкл – гэта тое, што трэба ехаць, а ехаць асабліва нікуды не трэба. Тады і пачынаюцца абзвоны сяброў на другіх канцах Мінска на  прадмет каму нефіг рабіць каб я да іх з’ездзіў і пасьля назад. А калі і гэта губляе сэнс – ідзеш на форум ці звоніш чуваку, тэлефон каторага ты запісаў калі чакаў у магазіне спраўку з мытні для пастаноўкі матацыкла на ўлік. Вось так арганізуюцца “пакатушкі”.

Спачатку яны спантанныя і рознашорстныя. У адну кучу збягаюцца чувакі на Хондах 1982 года, новых Сузуках Hayabusa,  самапальных Явах і здаровых чопперах-трактарах, а некаторыя – проста на аўтамабілях, ва узросьце ад 21 да 35 год. Яны ўсім натоўпам вывальваюцца на дарогу і едуць у якое-небудзь кафэ (напрыклад, Lemonchello, вельмі раю ;)), пасьля крычаць адзін на аднаго за тое, што той вельмі неправільна ехаў у калоне. Пасьля заказваецца піцца і кола, з’ядаецца і усе давольныя раз’язджаюцца па дамах (я яшчэ пры гэтым чамусьці вельмі шкадую афіцыянтаў і дадуюся, што еду сам і не трэба трымацца гэтай ебанутай калоны :)). Гэта ўнылы сцэнар :)

Ёсьць яшчэ развясёлы сцэнар: усе праз увесь горад ломяцца (ебанутай калоннай, канешне ж) на Курган Славы, ядуць там па піражку з яйкам і рысам за 370р, разглядаюць танкі, пасьля едуць у Раубічы глядзець на трэніроўку “станцераў” (чувакі, які займаюцца стантрайдынгам – катаюцца на заднім коле без рук, на пярэднім коле і г.д.). Там увесь гэты натоўп громка крычыць “Данунахуй!”, разумее які ён лашара, і задаволены едзе назад у Мінск. Там ва ўсіх знаходзяцца справы і яны раз’язджаюцца, пры гэтым з натоўпу ў 14 штук ты толькі 1-2-х ідэнтыфікуеш як удзельніка форума.

Адзін аднаго называюць “камрадамі” (comrade). Калі байкер расказвае пра другога байкера, то шаблон такі: “Кармрад <nickname>, <тэкст паведамленьня>!”

Такім чынам, з цягам невялікага прамежку часу, у тваёй мабіле з’яўляецца парачка нумароў, якія ў пагожы выходны дзень з радасьцю атрымаюць твой званок (праўда калі ты прапануеш пакатацца, а не заехаць да яго ў гараж і настроіць зазор клапаноў).  А у твой інбокс прыходзяць прапановы прыняць удзел у якім-небудзь сумесным выездзе на прыроду з лазьняю.

І гэта цудоўна, я лічу!

P.S. А на наступную раніцу даведваешся, што адзін з чувакоў на чорнай Honda CB500 які з табою катаўся, калі вяртаўся дадом впячатаўся ў Гольф, які не прапусьціў яго пры павароце налева, рассадзіў матацыкл, але сам, слава богу, аддзелаўся лёгкімі саднамі.

Пакiнуць каментарый