З’яўляючыся аматарам мотатэхнікі, не без цікавасьці чытаю часопісы адпаведнай тэматыкі і сачу за навінамі. Як і ў любой іншай сферы, сярод цалкам ардынарнай прадукцыі (як канвейернай, так і ад шматлікіх адзінкавых вырабаў) сустракаюцца рэчы, у якія запраста можна закахацца з першага погляду. Можа вам усім і пляваць, але ёсьць рэчы, у якія ўклалі не толькі кучу бабак, але і праявілі фантазію падчас стварэньня дызайна. Калі я натынуся на фоткі вартых увагі рашэньняў – яны будуць запошчаныя тут. Для разагрэву некалькі мапедаў, якія мне запомніліся на ўсё жыцьцё сваімі толькі фоткамі:
Honda Monkey. Выпускалася ў 60-70-х. Гэта маленькі мінібайк. У 2009 выпусьцяць абноўленую абмежаваную лінейку, а замежныя сайты стракацяць рэплікамі 2003-2008 гадоў. Вось так гэты цуд дызайнерскай думкі выглядаў у розныя гады:
Наступны мапедзік: Honda Zoomer (для амерыканскага рынка) ці Ruckus - для еўрапейскага (растлумачце мне, навошта рэспектабельныя кампаніі займаюцца падобнага роду ідыятызмам!? Усёадно 85% патэнцыйных пакупнікоў будуць ведаць і тую, і другую назву…).
А вось яшчэ экзэмпляр, які зачараваў сваім выглядам. SACHS MadAss 125сс (ёсьць і 50сс версія):
Ну і ў канцы тое, што можна самому зрабіць у гаражы са звычайнага скуцера і са старых дэталяў:










February 26, 2009 at 1:50 am
Ну як я разумею на розныя рынкі выводзяць пад рознымі назвамі бо пад іх заточваюць розныя рэкламныя кампаніі. Ціпа, еўрапейцам падсоўваюць моцык б’ючы на тое што ён эканамічны і экалагічны, а амерыкосам праганяюць пра тое, што на гэтым моцыку катаўся ў дзяцінстве Барак Абама.
Як бы прадаюць жа не сам моцык, а той вобраз які жадаюць з ім супаставіць.
February 26, 2009 at 2:02 am
Чаму фоткі такія маленькія?!
А мапедзікі такія мілыя, што іх хочацца абняць :)
February 26, 2009 at 2:04 am
Пафіксіў: зрабіў фоткі клікабельнымі :)
January 2, 2012 at 1:11 pm
[...] вось старэйшы брат ужо вядомага вам па ранейшых публікацыях Honda [...]