Аказваецца, Ядзьвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч – гэта не муж і жонка, а чатыры розных чалавека!
Аказваецца, Ядзьвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч – гэта не муж і жонка, а чатыры розных чалавека!
Карацей усё, што я пісаў пра гурт “Разбітае сэрца пацана” аказалася ня праўдаю. Яны спяваюць вясёлыя завадныя песенькі, якія цікава слухаць.
Як высьветлілася, наяўнасьць правоў катэгорыі “АВ”, срэбнага медаля аб заканчэньні школы і дыплома аб вышэйшай адукацыі, наяўнасьці ва ўласнасьці канькоў і іх частай перашнуроўкі не дастатакова, каб больш-меньш зносна ездзіць на каньках…
На перадзе яшчэ шмат ганебных выхадаў на лёд :(
Вось ён:

Канькі на стуле
Засталося знайсьці аднадумцаў… :(
… і дачакацца фоціка, каб больш не фоткаць вэб-камерай
Заказаў фотаапарат на сайце, дзе змог паглядзець яго трохмерную мадэль, пачытаць водгукі і тэхнічныя характарыстыкі.
Аплаціў з працоўнага месца, легальна (чаму выданымі у Беларусі карткамі на сайтаз ЗША можна расплочвацца, а у Беларусі – не?).
Даслалі мыла з пацверджаньнем і з падзякаю што я выбраў менавіта іх магазін.
Праз дзень даслалі мыла з тым, што ён дасланы праз UPS, далі лінку, дзе я магу праверыць статус пасылкі.
Зайшоў па спасылцы – распісана дзе і калі штампікі на ёй ставілі, дзе яна цяпер і калі чакаць па канцавым адрасе.
У адзін з дзён (у які – я б атрымаў па мылу) я б прыйшоў дадом і забраў бы пакет у паштовай скрыні ці дзе-небудзь непадалёк…
Але я, сцуко, жыву на ішай планеце, і максімум што я тут магу: заказаць такі ж фатаапарат на 130 баксаў даражэй па тэлефоне, які мне прывязуць разукамплектаваны (ну ці на 200 баксаў даражэй, калі у заклеенай каробцы), я заплачу за яго баксамі ці рублямі па завышаным курсе, і калі ён паламаецца – хер што каму дакажу.. :(
Херня гэта ўсё!
Хацеў набыць фоцік за 230 баксаў на Амазоне. Мне параілі: “Пачакай! Будзе “чорная пятніца”, і возмеш за 100 баксаў!”. Дзіўным чынам фоцік пачаў таньнець, у ужо у сераду перад “чорнай пятніцай” каштаваў 199 баксаў з бясплатнай дастаўкай. (праўда каюся – не зьвярнуў увагі ці быў ён у наяўнасьці на той момант)
Але я чакаў. І вось прыйшла “чорная пятніца”. А фоцік каштуе усе тыя ж 199 баксаў.. “пачакай кібер-панядзелка!” сказалі мне яшчэ адныя добрыя людзі.
І пасьля гэтага я зразумеў, чаму яны ў 5 раніцы у крамы бягуць… Аказваецца у кібер-панядзлак днём фоцікаў па 199 баксаў няма на складзе. І васче нічога няма. Дакладней ёсьць, але за 220 баксаў+25 дастаўка. І флэшкарт на 8гігоў па 10 баксаў няма на складзе.
А там дзе кошты ўсё ж упалі, пакупніка просяць увесьці тэлефон банка які выдаў картку. Мне не шкада.. Але палі уводу зусім не прыдатныя для беларускіх тэлефонаў :)
Карацей атрымалася як у вядомым “Ералашы” пра знойдзены мяты рубель…
У той час, калі многія ганялі у CS ці чакалі выхаду 4-ых “герояў”, у 10-ы раз праходзячы 3-іх, я начамі настройваў кадыроўку у FreeBSD ці адключаў Bluetooth у Kubuntu, а таксама марыў, што буду не папсовым джавістам, а крутым і мацёрым С++ праграмерам пад Unix.
Але час ішоў, мянялася і жыцьцё… Большасьць маіх сяброў пераселі на Макі і на MacOS адпаведна, чым бязмерна ганарацца. А я тым часам усё радзей і радзей загружаю дома Linux, бо пад ім херова паказваюцца каналы на маім цюнэры, пад яго яшчэ не выйшаў Google Chrome, пад ім Skype выглядае і праце так, што хочацца расплакацца…
Абзавёўшыся карткаю для інтэрнэт-плацяжоў і ўключыўшы паслугу інтэрнэт-банкінга я вырашыў, што з задавальненьнем заказваў бы праз інэт па пошце праяздныя білеты па 2 штукі за раз… Цікава, дадумаюцца да такога калі-небудзь?..
Як мінімум мне прыйшлося б стаяць у чарзе спачатку у банкамат, а пасьля ў шапік з праязднымі…