Пра электронную Беларусь

Як я ўжо расказваў, у нас увядзеньне магчымасьці разлічыцца за квіткі на цягнік стала мала што не асноўнай тэмай у выпусках навінаў, хаця на практыцы ўсё абмежавалася адной кассай (з дзесяці), якая прымала карткі, зачыненай на тэхнічны перапынак.

Але сёньня я настырна вырашыў атрымаць паложаную мне 1% зніжку, і зайшоўшы у кассы, на гэты раз, каля ДК Чыгуначнікаў, направіўся ў касу з наклеечкамі асноўных электронных плацёжных сістэм. такіх аказалася 2 (ізноўжа з прыкладна 8-мі) – адна зачыненая, другая абсалютна гатовая мяне абслужыць.

Назваўшы патрэбны накірунак і час, я пачуяў неладнае і пасьпяшыў прадэманстраваць шо разлічыцца ззьбіраюся карткай. Гэты нявінны праступак выклікаў хвалю негадаваньня ў мой бок: “ВОТ ЖЕ! Чітайте!” – сказала касір, тыкаючы на таблічку, у якой прасілі загадзе паведамляць аб намеры разлічыцца карткай. На рэзонны аргумент: “Вы ж, бялць, яшчэ нават не надрукавалі квіток.. Я загадзя і папераджаю!” – яна сказала – “Сё! Друк пачаты.. Мне прыйдзецца выкідваць квіток” – і уставіла ў прынтар левую паперку.

Тэрмінал для разліку карткаю на паверку аказаўся знаёмай зь дзяцінсва каробачкай, на якой спачатку 4 хвіліны гарыць слова “ДОЗВОН”, а пасьля адбываецца транзакцыя.

Ну у канцы та канцоў мэта дасягнутая – квіткі ў кішэні, разлічыўся карткай..

Але ападак застаўся :(

Аказваецца:

1) Калі вы у суботу у абед адзін вяртаецеся галодны з Бараўлян на аўтобусе і метро – выйдзеце і пахавайце ў кафэ “Алімп” што на 2-м паверсе цума за адзелам “Галаўныя уборы”! За 7000 вы вам прапануюць боршч з грыбамі, салат са свежай капусты і гуркоў, мясную катлету з грэчкай і смажаны баклажан са смятанаю!

2) Электрычная брытва Браун – штука прыкольная. Але раздражненьне і непрыемнае адчуваньне яна пакідае  за сабой куды большае, чым звычайны аднаразавы станок Джылет у пары з гелем для галеньня, пры гэтым значна саступаючы ў якасьці. Прытым пасьля галеньня галоўку электрабыртвы рэкамендуюць прамыць пад струёю вады.

Разбітае сэрца пацана

Мяне часта пытаюць, чаму ты не ў захапленьні ад альбома “Разбітае сэрца пацана”. Адказваю.

Першае пытаньне якое я перад сабою паставіў было стандартнае: “Нахуя?”. І сам жа паспрабаваў адказаць (папраўце, калі мой адказ не правільны): Чувакам прыйшло ў галаву зрабіць чарговы сатырычны музычны сцёбны праект, дзе б асноўнымі тэмамі былі б а) заезжаная тэма каханьня б) прамалінейныя незамыславатыя прыкольныя тэксты в) галоўны герой – рэальны пацан г) трасянка (якія ж пацаны безь яе?) д) завадная музычка

А цяпер прааналізуем на колькі гэта ў іх атрымалася:

Read the rest of this entry »