Да прыкольнага этапу у гісторыі пачынаем падбірацца. Гэтак ужо жывуць Еўропа з Амерыкай, гэтак хутка будзем жыць і мы.. Раней мы куплялі абутак Баранавіцкай Абутковай Фабрыкі і абураліся, калі на гэтым абутку праціраліся падэшвы ўжо на 3-ці год. І дарагі абутак (з магазінаў) ад таннага (базарнага) адрозьнівала якасьць. Нашыя бацькі яшчэ 10 год назад плюнулі б вам у вочы, калі б вы сказалі што 15-цігадовы аўтамабіль-інамарка – гэта груда жалеза.