Па Беларусі…

Мяне заўжды захаплялі падарожжы па месцах, якія вось прам каля цябе, але ты ўпарта чакаеш нагоды, каб у іх выбрацца. Будзь тое проста Несвіжскі замак Радзівілаў, ці Мірскі замак, у якія я ездзіў са знаёмымі. Ці няхай тое будзе лес каля будаўнічага рынку, каля якога пражыў больш за год, але наведаў выпадкова у адзін з дзён з Каляном.

У Беларусі шмат прыкольных месцаў. На сайце http://globus.tut.by/ можна даведацца на колькі шмат…

Шкада лета скончылася. Наступны сезон трэба будзе пачаць з паездачкі ў якое-небудзь вось такое малавядомае мястэчка.

Пра стартапы – Уводзіны

Кожны з нас на нейкім этапе жыцьця вырашае: “Бля! Хопіць працаваць на кагосьці! Трэба муціць свой стартап і рубіць бабло, як гэта робяць рэальныя пацаны, для якіх кватэра ў Мінску – гэта месячны заробак”. Аб гэтым мару і я, таму ў свой час прачытаў парачку гаўнакніжак і гаўнатэкстаў, якія павінныя былі накіраваць мяне на шлях ісціны.

Read the rest of this entry »

Пра байцоў

“Стаміўся – адпачы. Але пасьля гэтага ты ўжо ніколі не будзеш байцом рэвалюцыі”

© Э. Чэ Гевара

Сталоўкі

Не ведаю як вы, але для мяне без саўкасталовак жыцьцё страціць свой шарм. Таму першае, што павінны зрабіць паважаючы сябе чалавек,  зьмяніўшы месца працы – “нагугліць” бліжэйшую да офісу сталоўку, якая як вядома, вельмі моцна шыфруецца, каб да яе не дай бог не зайшоў лішні кліент. Трэба сказаць, шмат якім сталоўкам гэта выдатна удаецца (сталоўка ДЭПО Метрапалітэна, напрыклад не, фігурыруе у рэзультатах гугла і не абазначаная нават зарыпанай вывескай, за што атрымлівае першае месца ў нашым гаўнарэйтынгу).

А тыя, каму зашыфравацца не удалося, аказаліся тут.

P.S. Ідэя для стартапа: сервіс, куды уводзіш сваё прыкладнае месца знаходжаньня, а табе ў адказ паказваюцца бліжэйшыя сталоўкі, крамы\кулінарыі і рэстараны з абедзеным меню.

Аб памерах абутку:

Учора прыйшоў у краму “МегаТоп” у гц “Сталіца” і вырашыў набыць паўботы са шнуркамі за 160 тысяч. На ветрыне быў 44 памер, які мне аказаўся вялікаваты, прычым даволі значна (я нашу 42-43). У адказ на гэта прадаўшчыца сказала: “Бля, у нас толькі 40 і 44 засталіся”. Далі візітку, сказалі што на Акадэміі Навук у такім жа “МегаТопе”, магчыма, будуць памеры, але трэба пасьпяшацца, бо яны хутка зачыняюцца (ці варта казаць, што “МегаТоп” на Акадэміі не адказваў на тэлефанаваньні?). Я паехаў. Там на вятрыне стаяў 41, які я памераў…

У выніку набыў 40 памер і давольны паехаў дадом.

Выснова пакуль такая: Калі няма вашага памеру – не ляніцеся памераць абутак на 2 памеры меньшы, за ваш.

Канцэрт “Касты” ў Мінску

Схадзіў давеча на канцэрт сусьветнавядомага калектыва “Каста”, якы выступаў у “West World Club” з прэзентацыяй новага альбома “Быль в глаза”.

Хіп-хоперам я ніколі і не быў, і “культуры” іхней ніколі не разумеў, але КАСТА – яна такая.. такая.. Але аб усім папарадку.

Read the rest of this entry »

…пра граблі:

Абыходзячы граблі мы губляем каштоўны ВОПЫТ

© мотафорум

…выснова пасьля ДТП:

Выснова адна пакуль што: трэба ўзмоцненна займацца шахматамі, каб умець пралічваць на некалькі крокаў наперад.

© мотафорум

***

З нядаўняга часу карпарацыя МТС знізашла нарэшце да таго, што дазволіла стваім кліентам уносіць так-званы “абяцаны плацёж” тады, калі вы ўжо ў мінусах і сыходзячыя адключаныя. Дзякуй ім вялікі!
Да гэтуль, маючы уключаны СМС-банкіг і мільён баксаў на картцы я, замест таго каб паслаць СМСку і даць МТС’у бабло, тупа пакідаў іх без бабла а сябе без сувязі на дзень а то і два, пакуль не знаходзіўся час зайсьці да бліжэйшага банку.