Неяк я пісаў аб тым, што ў Беларусі запрацавала сістэма інтэрнэт-плацяжоў WebPay, і пры дапамозе якой я (разам з сайтам УП “Белпошта”) падпісваюся на свой любімы часопіс “Мото”.
Вось вам чарговая порцыя навінаў:
Цяпер гэты гэтая плацёжная сістэма прымае карткі Visa і MasterCard усіх банкаў сьвету! Больш таго – там вы можаце заплаціць амаль за ўсё паслугі, за якія вы плоціце праз Інтэрнэт-банкінгі і банкаматы. Мабілы і Інтэрнэт (“Атлант Тэлеком” нядаўна нават такі дадумаўся там зарэгіцца і зрабіць доступ туды бясплатным) аплочваюцца і падаўна.
Працуе сістэма у любым браўзеры, у ёй няма параноі з 4-ма паролямі і флэшкай з 1024 кілабайтныйм ключом, і самае галоўнае – яна БЯСПЛАТНАЯ. Ад інтэрнэт-банкінга за 15-20 баксаў у год яе адрозьнівае толькі немагчымасьць паглядзець баланс і ўсё транзакцыі па картцы.
Ну і яшчэ: На Белпошце зрабілі сайт з падпіскаю, падключылі яго да некалькіх сістэм аплаты, але факт аплаты пацьвярджаецца толькі ў будні дзень. Ёсьць падазрэньне, што там ўсё ж сядзіць цётка, праглядае аплочаныя заказы (на прадмет “а ці не падманвае нас наш жа сайт?”), акуратна запісвае гэта ў сшытачак, пасьля чаго пераводзіць заказ у статус “Выкананы”.
А вось сайт Супер-Лато Онлайн.. да, чорт вазьмі, я не стрымаўся!.. Дык вось там электроннай аплаце вераць, і больш таго, выглядае ўсё як на нармальных сайтах: “Папоўніць рахунак” -> уводзіш сумму і рэквізіты карткі -> “Віншуем, вы праебалі 8000! Больш разгорнута вы пра гэта даведаецеся 14 і 21 лютага!”
І, дарэчы, відаць што ў чувакоў бабла шмат: у Беларусі мала знойдзецца лепшых сайтаў (а каб не флэшка зверху – быў бы самым лепшым). Больш таго – табе прадаюць звычайны білет з нумарам і з полем “стереть сдесь”, толькі электронны. Водзіш мышкай – сціраецца (каб не ёбанае слова “клад” пасярэдзіне – выйграў бы 100 тысяч рублёў). Білет можна раздрукаваць (хочаш з – у натуральным выглядзе, а хочаш – тупа чорнабелую сетку ігравога поля з нумарам і штрых-кодам). А не хочаш друкаваць – на мыла рэзультат. Карацей, рэальна клёвы сайт. Шкада што лахатрон…

